Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Внимание! Важные изменения при добавлении учащихся
Голосование
Нужна ли школьная форма?
Всего 11 человек

Рэспубліканскі конкурс “Чытаем па-беларуску з velcom”

Дата: 11 октября в 11:46, Обновлено 11 октября в 11:49
12 просмотров

Вучняў VII-VIII класаў школ і гімназій Рэспублікі Беларусь запрашаюць да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе “Чытаем па-беларуску з velcom”, які пачнецца 11 кастрычніка 2017 года. Праект праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Падрабязны алгарытм удзельніцтва ў конкурсе

Удзельнік конкурсу выбірае твор з вучэбнай праграмы па прадмеце “Беларуская літаратура” (верш, проза, урывак твора).
Вучань запісвае відэазапіс, на якім чытае выбраны твор. Падчас выканання твора можна выкарыстоўваць дадатковую атрыбутыку, рэквізіт, касцюм, музычнае суправаджэнне і інш. Таксама дазваляецца выкарыстанне відэамантажу.
Відэазапіс удзельніка павінен пачынацца з прадстаўлення (імя, прозвішча, горад, назва навучальнай установы, клас).
Працягласць відэазапісу не павінна перавышаць 2 хвілін.
Удзельнік конкурсу размяшчае відэазапіс на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (vk, facebook, або instagram). Старонка ў сацыяльнай сетцы павінна быць адкрытай для прагляду другімі карыстальнікамі.
Удзельнік конкурсу павінен суправадзіць публікацыю з відэазапісам адным з афіцыйных хэштэгаў конкурсу –  #чытаемзвэлком альбо #чытаемзvelcom. 
Пасля публікацыі відэазапісу ў сацыяльнай сетцы, удзельнік павінен выслаць гіперспасылку на публікацыю на афіцыйную пошту праекта –  movakonkurs@gmail.com.
Адказ пра тое, што публікацыя прынятая і ўсе правілы ўдзелу ў конкурсе выкананы, прыйдзе удзельніку на працягу 24 гадзін на электронную пошту, з якой была адпраўлена гіперспасылка.
 Удзельнік можа заявіць на конкурс не больш за 2 відэазапіса.
 Відэазапісы ад удзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада ўключна.
Вынікі першага этапу конкурса будуць агучаны на афіцыйным сайце ініцыятара праекта - www.velcom.by.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.