Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Новая функция "Пропуски"
Голосование
По каким причинам Вы чаще всего болеете?
Всего 32 человека

Першы этап рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» завершаны

Дата: 7 февраля в 17:13, Обновлено 7 февраля в 19:12
43 просмотра

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ала Лісічкіна сумесна з работнікамі дзяржаўнай установы культуры «Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці» і членамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў пажарных адправіліся ў госці да пастаяльцаў дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў ўрочышчы «Шубіна» Веткаўскага раёна.

Эксплуатацыя электраабсталявання, алгарытм дзеянняў пры надзвычайных сітуацый, выкарыстанне першасных сродкаў пажаратушэння, неабходнасць устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка – гэта толькі невялікі пералік пытанняў, на якіх інспектар прапаганды засяродзіла ўвагу. Затым работнікі культуры паднялі настрой усім прысутным яркімі і маляўнічымі мастацкімі нумарамі.

А члены Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў пажарных усім прысутным уручылі маляўнічыя календары і памяткі аб мерах пажарнай бяспекі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.