Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2024 в 16:05
103 просмотра

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
У гэты дзень у нашай установе адукацыі быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх выставы, конкурсы чытальнікаў, віктарыны, прэзентацыі і інш. Актыўнымі ўдзельнікамі святкавання сталі не толькі вучні 1-11-х класаў, але і іх настаўнікі. Так, сярод вучняў 7-х класаў была праведзена гульня-падарожжа “Знаўцы роднай мовы”. Васьмікласнікі прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Роднай мовы гук чароўны”, дзе паказалі свае веды па фальклоры, этнаграфіі, гісторыі роднага краю. У 8”В” класе была праведзена класная гадзіна “Дзень роднай мовы”. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульне “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. Вучні ахвотна прымалі ўдзел у мерапрыемствах. Кожны з іх яшчэ раз упэўніўся ў словах Я.Сіпакова, што “толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.