21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2023 в 15:02
124 просмотра

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
У гэты дзень у нашай установе адукацыі быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх выставы, конкурсы чытальнікаў, віктарыны, прэзентацыі і інш. Актыўнымі ўдзельнікамі святкавання сталі не толькі вучні 1-11-х класаў, але і іх настаўнікі. Так, сярод вучняў 5-х класаў была праведзена гульня-падарожжа “Слова – ты, слова – я”. Дзевяцікласнікі прынялі ўдзел у конкурснай праграме “ФЭСТ”, дзе паказалі свае веды па фальклоры, этнаграфіі, гісторыі роднага краю. Сярод вучняў 10-х класаў быў праведзены конкурс на лепшага чытальніка твораў беларускіх паэтаў “Гучы, беларускае роднае слова”. У 3”А” класе была праведзена інфармацыйная гадзіна “Міжнародны дзень роднай мовы”. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў “Смак роднай мовы”, які прайшоў у раённай бібліятэцы.
Вучні ахвотна прымалі ўдзел у мерапрыемствах. Кожны з іх яшчэ раз упэўніўся ў словах Я.Сіпакова, што “толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.